wd wp Пошук:

Мнюта

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мнюта, значэнні.

Мнюта — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае каля вёскі Вялец.

Плошча паверхні возера 0,96 км². Найбольшая глыбіня 14,1 м. Даўжыня 1,31 км. Найбольшая шырыня 1,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб’ём вады 4,9 млн. м³. Плошча вадазбору 601 км².

Катлавіна возера амаль круглай формы эвразійнага тыпу[1]. Схілы катлавіны вышынёй 7—20 м, параслі лесам і хмызняком, на ўсход і паўднёвы ўсход 3—5 м, пад лугам ці разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 20—40 м, на поўнач да 90—120 м. Дно ілістае. На возеры востраў плошчай 0,3 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці 10—30 м, на захадзе і поўначы 50—100 м. У паўночнай частцы ракой Мнюта возера злучаецца з возерам Вялец.

Каля возера вёскі Вялец, Азёркі.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 398. — 599 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара