wd wp Пошук:

Месаяха

Месаяха́ (руск.: Мессояха́[1][2], руск.: Мессо-Яха[3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Даўжыня ракі 466 км. Плошча вадазбору 26 000 км². Сярэдні расход вады складае 230[4] м³/с, аб’ём сцёку 7,259[4] км³/год. Рака працякае па паўночна-ўсходняй частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Тазаўскую губу Карскага мора. Рэчышча звілістае. У зімовы перыяд рака перамярзае.

Прытокі Месаяхі: Нянгус-Яха, Вялікая Харвута-Яха, Малая Харвута-Яха, Няда-Яха, Хайлаха-Яха, Вялікая Варкута-Яха, Малая Варкута-Яха, Мудуйяха (Мудуй-Яха), Індзік-Яха, Варкута-Яха, Хасуй-Яха, Паюта-Яха і інш.[3] У басейне ракі шмат азёр.

Месаяха з’яўляецца месцам нерасту рыб (чыр, сіг, рапушка).

Зноскі


  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  2. Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин.- М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.(руск.)
  3. 1 2 Река Мессо-Яха // Государственный водный реестр РФ(руск.)
  4. 1 2 Кременецкая Е. Р. Мессояха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка)(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Басейн Карскага мора
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі