wd wp Пошук:

Месапатамская кампанія

Месапатамская кампанія (англ.: Mesopotamian campaign, турэцк.: Irak Cephesi; 6 лістапада 1914 — 31 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Месапатаміі (сучасны Ірак) паміж войскамі Брытанскай імперыі (галоўным чынам індыйскімі) і арміяй Асманскай імперыі.

Брытанскае камандаванне спадзявалася абараніць нафтавыя радовішчы Блізкага Усходу і захапіць асманскую Месапатамію. Турэцкае камандаванне не планавала актыўных дзеянняў у даным рэгіёне, аднак пасля пачатку актыўнага брытанскага наступу было вымушана сфарміраваць 6-ю армію для баявых дзеянняў у Месапатаміі.

У 1916 годзе туркам атрымалася атачыць і паланіць групоўку брытанскіх войскаў у Эль-Куце, пасля чаго англічанам прыйшлося адмовіцца ад актыўных дзеянняў. Аднак у 1917 годзе брытанцы здолелі захапіць Багдад, а да канца 1918 года пад іх кантролем апынулася амаль уся тэрыторыя асманскай Месапатаміі. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудроскага перамір’я[10].

Пасля вайны Месапатамія стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.

Каментары

  1. У баявых дзеяннях на Месапатамскім фронце бралі ўдзел нямецкія самалёты і артылерыя. 6-й асманскай арміі былі выдадзены нямецкія кулямёты і сродкі радыёсувязі. Камандаванне рачной флатыліяй у большасці выпадкаў ажыццяўлялі нямецкія афіцэры[1][2].

Зноскі

  1. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 231.
  2. E. Ф. Лудшувейт. Турция в годы первой мировой войны 1914—1918 гг.. — Военно-политический очерк. — Москва, 1966. — P. 87.
  3. Edward J. Erickson. Ottoman Army Effectiveness in World War I: A Comparative Study. — New York, NY: Taylor & Francis, 2007. — P. 154. — ISBN 0-415-77099-8. (англ.)
  4. Paul G. Halpern. A Naval History of World War I. — Routledge, 1995. — P. 132. — 591 p. — ISBN 1-85728-498-4. (англ.)
  5. Edward J. Erickson. Ordered to Die: A History of the Ottoman Army in the First World War. — Westport, CT: Greenwood Publishing Group, 2001. — P. 43. — ISBN 0-313-31516-7. (англ.)
  6. А. Готовцев. Важнейшие операции на ближневосточном театре в 1914-1918 гг. — Москва, 1941. — P. 106.
  7. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 364.
  8. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 366.
  9. Erickson Edward J. Ordered to Die: a history of the Ottoman army in the first World War. — Greenwood Press, 2001. — P. 166. (англ.)
  10. История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — 1975. — Т. 2. — С. 518.

Літаратура

На англійскай мове:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бітвы Індыі
Катэгорыя·Месапатамская кампанія
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Бітвы Асманскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Ірака
Катэгорыя·Першая сусветная вайна
Катэгорыя·Бітвы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Ірака