Мерыт Ліндан Фернальд (англ.: Merritt Lyndon Fernald, 5 кастрычніка 1873 — 22 верасня 1950) — амерыканскі батанік.
Мерыт Ліндан Фернальд нарадзіўся ў ЗША 5 кастрычніка 1873 года.
У 1891 годзе пачаў вучыцца ў Гарвардскім універсітэце і атрымаў вышэйшую адукацыю ў 1897 годзе.
Ён напісаў важную навуковую кнігу «Edible Wild Plants of Eastern North America» у 1919—1920 гадах сумесна з Альфрэдам Кінсі, якая была апублікавана ў 1943 годзе[4][5]. Мерыт Ліндан Фернальд унёс значны ўнёсак у батаніку, апісаўшы мноства відаў раслін[6].
Памёр 22 верасня 1950 года.
Мерыт Ліндан Фернальд спецыялізаваўся на папарацепадобных і на насенных раслінах[7]. Апублікаваў больш за 850 навуковых прац.