wd wp Пошук:

Мерчыцкі сельсавет

Ме́рчыцкі сельсавет — сельскі савет у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Мерчыцы (да 1954 года — вёска Масявічы).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Масявіцкі сельсавет у складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Лагішынскага раёна. 9 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Парэцкага сельсавета пералічана вёска Цвярдоўка[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Мерчыцкі сельсавет[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 661 чалавек[3], 97,9 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  3. Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Мерчыцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жабчыцкага раёна