wd wp Пошук:

Менке Кац

Менке Кац (ідыш: מעינקע קאַץ, англ.: Menke Katz; 1906, Свянцяны, Віленская губерня, Расійская імперыя — 24 красавіка 1991, Спрынг Глен, штат Нью-Ёрк, ЗША) — яўрэйскі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Свянцяны Віленскай губерні (цяпер у Літве) ў ноч другога дня Песаху. Бацька Гіршэ-Довід быў родам са Свіры, дзе меў уласны бровар, аднак быў вымушаны перавесці бізнес у Свянцяны з прычыны невялікіх заробкаў; маці Бадона Губерская паходзіла з Міхалішак. Менке назвалі паводле бабулі па бацьку. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей (двое нарадзіліся ў Свіры, яшчэ двое наймаладзейшыя ў Свянцянах).

З-за недастатковых заробкаў бацька ў 1914 року падаўся ў ЗША. Менке скончыў хедар у Свянцянах, пасля сям’я была вымушаная пераехаць да матчыных сваякоў у Міхалішкі.

У 1920 годзе сям’я выехала да бацькі ў ЗША, пасяліліся ў Нью-Ёрку. З пачатку 1920-х гадоў Менке Кац друкаваўся ў яўрэйскіх газетах у ЗША. Тут выходзілі ягоныя шматлікія кнігі паэзіі, у якіх належнае месца займала тэма малой радзімы. Спачатку трымаўся пракамуністычных поглядаў, пасля пачатку палітычных рэпрэсій у СССР перагледзеў іх. У 1926 ажаніўся з Хаске Бляхер, эмігранткай з Уваравічаў; яны пераехалі ў Лос-Анджэлес. Менке зарабляў пісаннем і рамонтам гадзіннікаў, аднак пасля нараджэння дачкі Траім і сына Ноя вярнуўся ў Нью-Ёрк. Дзяцей выхоўвала жонка з бацькамі ў Пасаіку.

З 1953, калі стала вядома пра забойства ў СССР яўрэйскіх паэтаў[ru], Кац канчаткова парваў з левымі і пачаў выдаваць уласны літаратурны часопіс «Бітэр-рут».

У 1972 быў намінаваны на Пулітцэраўскую прэмію.

Творчасць

Першы зборнік — «Тры сястры» (1932), за публікацыі якога без згоды ён быў выключаны з «Пралетпэну» (па-англійску: Proletpen — пралетарскае пяро). Затым былі кнігі вершаў «Мястэчка палае» (1938), «Адказ маёй бабулі Баданы» (1939) і інш. Пісаў на ідыш і англійскай мовах.

Агулам выдаў 18 зборнікаў паэзіі. Перакладзены на грэчаскую, італьянскую, іўрыт, французскую, японскую і іншыя мовы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Record #12864603q // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Паэты на ідыш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка