wd wp Пошук:

Менка

Менка, Мена, Мень — колішняя рака, цяпер ручай у Беларусі, правы прыток Пцічы (басейн Дняпра).

Назва ракі Менка мае балцкамоўную этымалогію, бо да прыходу славян на абшарах сучаснай Беларусі жылі балцкія плямёны, роднасныя продкам сучасных літоўцаў і латышоў, і балцкая гідранімія распаўсюджана на ўсё тэрыторыі краіны. Так, у сучаснай літоўскай мове слова menkos значыць «дробная, малая, мелкая»[1][2][3]. Таксама верагодная версія паходжання назвы ад мянтуза, рыбы вядомай у тыя часы як мень, менек[4]. Паходжанне ж назвы ракі ад дзеяслова “мяняць” і падобных малаверагодна[1].

Цяпер Менка амаль перасохла, а ў дакументах XVI ст. адзначаецца яшчэ як рака.

За 2 км ад вусця Менкі, пры упадзенні ў яе ручая Дуная, знаходзіцца гарадзішча (гл. Строчыцкае гарадзішча) і рэшткі некалькіх вялікіх селішчаў вакол яго. На думку археолагаў, у ІX—X ст. тут знаходзіўся Менск, перанесены ў XI ст. на цяперашняе месца.[5]

Зноскі

  1. 1 2 Жучкевiч В. Адкуль iмя твае, сталiца // Беларусь № 4, 1967. – С. 22.
  2. Роспонд С. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. – М.: Наука, 1972. – С. 22.
  3. Нерознак В. П. Названия древнерусских городов / Под. ред. Д.С. Лихачева. – М.: Наука, 1983. – С. 118.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1974. – С. 232-233.
  5. Бабкова В. У. Менска (Мена, Мень) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 21

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Рэкі Мінскага раёна
Прытокі Пцічы
Гісторыя Мінска
Рэкі паводле алфавіта