wd wp Пошук:

Мемарыяльны парк герояў

Мемарыяльны парк герояў — мемарыяльны комплекс, размешчаны ў раёне вуліц Леніна, Першамайскай і Шаўчэнкі горада Оршы Віцебскай вобласці.

Гісторыя

Закладзены ў 1966 годзе на ўшанаванне памяці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, жыхароў Оршы і Аршанскага раёна, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У цэнтры парку насыпаны Курган Славы, каля падножжа якога гарыць Вечны агонь. Аршанскі курган — адзін з першых курганоў, які насыпаны пасля Вялікай Айчыннай вайны ў гонар воінаў-вызваліцеляў. У гонар закладкі Кургана 16 красавіка 1966 года адбыўся 10-тысячны мітынг гараджан. У аснове Кургана ў герметычнай скрынцы быў змешчаны ліст нашчадкам: «Мы, жыхары горада Оршы, у 21-ю гадавіну Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне ўзвялі гэты Курган Бессмяротнасці ў памяць пра тых, хто апынуўся мацней агню і сталі, хто аддаў сваё жыццё за нас усіх, за свабоду і незалежнасць Радзімы».

Аўтарам праекта помніка з’яўляўся галоўны архітэктар горада, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Георгій Кірылавіч Гаранскі.

Да кургана вядзе шэсць алей. Пяць з іх названы імёнамі Герояў Савецкага Саюза: К. С. Заслонава, М. Лефеўра, С. М. Міты, Г. А. Нікандравай і Ю. В. Смірнова, шостая — алея невядомага салдата. У ёй увекавечана памяць тых, хто назаўсёды застаўся безназоўным салдатам. На схіле кургана — пяціканцовая зорка і мемарыяльная пліта.

9 мая 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помнікаў «Дывізіённая гармата Д-44» і «Танк Т-72» у Парку Герояў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1966 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мемарыяльныя комплексы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·1966 год у Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Оршы