wd wp Пошук:

Мелён

Мeлён (фр.: Melun) — галоўны горад французскага дэпартамента Сена і Марна, ля паўночнай ускраіны леса Фантэнбло, за 45 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа. Насельніцтва — 37 500 жыхароў (2004).

Падобна сталіцы Францыі, Мeлён раскінуўся на абодвух берагах Сены, тады як востраў Сент-Эцьен пасярод ракі адведзены пад старажытнае прыёрства і раманскі сабор Нотр-Дам. Ён быў збудаваны Робертам II у 1016—1031 гадах, грунтоўна абноўлены ў XVI стагоддзі, а цяперашні від набыў падчас аднаўленчых прац XIX стагоддзя. Адтуль паходзіць Меленскі дыптых Жана Фуке.

У Сярэднявечча Мeлён, вядомы яшчэ рымлянам як Melodunum, служыў упадабанай рэзідэнцыяй Капетынгаў. Вялікая частка горада была разбурана падчас Другой сусветнай вайны.

У наваколлях горада захаваўся адзін з лепшых узораў французскага барока — палац Ва-ле-Віконт.

Зноскі

  1. French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
  2. база дадзеных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. Sandre
  4. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  5. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Сена і Марна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96