wd wp Пошук:

Мельхіёр Станіслаў Савіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Мельхіёр Станіслаў Саві́цкі герба «Халева»[1] (? — 4 студзеня 1668, Берасце) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, кашталян берасцейскі (1652—1666), ваявода берасцейскі (1666—1668), навуковец і паэт.

Біяграфія

Быў сынам Альбрэхта і Катарыны. Бацька, сын старосты мельніцкі, пераехаў з Падляшша на Жамойць. Мельхіёр Станіслаў атрымаў грунтоўную адукацыю ў Віленскай акадэміі і званне доктара багаслоўя.

У 1648 годзе браў удзел у элекцыйным сойме ад Жамойцкага княства[2]. Галасаваў за Яна Казіміра Вазу, абранага каралём. Стаў каралеўскім сакратаром. У 1652—1666 гадах паслядоўна быў лоўчым мельніцкім, старостам гарадзенскім і кашталянам берасцейскім.

У 1655 годзе бараніў Берасцейскі замак ад маскоўскіх войскаў пад камандаваннем Урусава і Баратынскага[3].

У часе Шведскага патопу бараніў Берасце да 1657 года, пакуль да горада не прыйшлі аб’яднаныя шведска-сяміградскія Караля Густава і Дзьёрдзя Ракацы. Аблога трывала з 7 да 23 мая.

У 1662 годзе прызначаны камісарам па ацэнцы ўрону, выкліканага ваеннымі дзеяннямі ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1666 года ваявода берасцейскі. Забіты ў часе сойміка ваяводства[1].

Творы

Сям’я

Жонка — Ганна, дачка Крыштафа Пякарскага.

Дзеці:

Зноскі

  1. 1 2 Каспер Нясецкі. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S.J. powiększony dodatkami z późniejszych autorów, rękopisów, dowodów urzędowych i wydany. — Lipsk: Jan Nepomucen Bobrowicz, Breitkopf & Härtel, 1841. — С. 286.
  2. Svffragia Woiewodztw, y Ziem Koronnych, y Wielk. Xięstwa Litewskiego. Zgodnie na Naiaśnieyszego Iana Kazimierza Obranego Krola Polskiego […]. Dane, między Warszawą, a Wolą, Dnia 17. Listopada, Roku 1648, [b.n.s].
  3. Jacek Płosiński. Wyprawa kniazia Semena Urusowa na Brześć (listopad-grudzień 1655 r.) // Mazowieckie Studia Humanistyczne. — 2003. — В. 9. — Т. 1—2. — С. 5—31.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1668 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Старосты гарадзенскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Ваяводы берасцейскія
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Савіцкія герба «Халева»
Катэгорыя·Кашталяны берасцейскія
Катэгорыя·Лоўчыя мельніцкія
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Каралеўскія сакратары