wd wp Пошук:

Мелвін Патан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Патан.

Мелвін Эмер «Мел» Патан (англ.: Melvin Emery “Mel” Patton; 16 лістапада 1924, Лос-Анджэлес, ЗША — 9 мая 2014, Фолбрук, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, двухразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Лондане (1948).

Найбольшых спартыўных дасягненняў дамогся падчас навучання ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Трэніраваўся ў Дына Кромвеля. Таксама наведваў Універсітэт Каліфорніі (University High School).

У 1947, 1948 і 1949 гадах станавіўся пераможцам чэмпіянатаў NCAA на дыстанцыі 100 ярдаў, у 1948 і 1949 гадах тамсама выйграў і ў забегу на 220 ярдаў. У 1947 годзе щсталяваў сусветны рэкорд на 100 ярдаў — 9,4 с. У наступным годзе палепшыў гэты вынік на адну дзесятую — 9,3 с. У 1949 годзе з вынікам 20,2 с пабіў сусветны рэкорд Джэсі Оўэнса на 220 ярдаў. У складзе зборнай Паўднёвай Караліны двойчы абнаўляў сусветны рэкорд у эстафеце 4×220 ярдаў.

На летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) быў пятым на 100-метроўцы, аднак затым здабыў залатыя медалі на дыстанцыі 200 м і ў эстафеце 4×100 м.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры некалькі гадоў працаваў у якасці трэнера па лёгкай атлетыцы, а затым цалкам засяродзіўся на дзейнасці па ўніверсітэцкай спецыяльнасці ў электроннай прамысловасці ў кампаніі Sanders Associates, Inc.

Зноскі

  1. 1 2 Mel Patton // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Памерлі 9 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада