wd wp Пошук:

Летнія Алімпійскія гульні 1948

Летнія Алімпійскія гульні 1948 (англ.: 1948 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні XIV Алімпіяды, праходзілі ў Лондане з 29 ліпеня па 14 жніўня 1948 года. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні пасля 12-гадовага перапынку з-за Другой сусветнай вайны. Папярэднія гульні праводзіліся ў Берліне; у 1940 годзе былі адменены Гульні ў Токіа, а ў 1944 годзе Гульні ў Лондане.

Алімпійскія гульні 1948 года вядомыя таксама як «Суровыя Гульні» (англ. Austerity Games), бо праводзіліся ў спартанскіх умовах, у абстаноўцы пасляваеннай разрухі і падчас аднаўлення разбураных сусветнай вайной нацыянальных гаспадарак. Для Алімпіяды не было ўзведзена ніводнага новага збудавання, таму атлеты спаборнічалі ва ўмовах, максімальна набліжаных да спартанскіх.

На гульнях пра сябе заявіла галандская лёгкаатлетка Фані Бланкерс-Кун, якая заваявала чатыры залатыя медалі, прычым падчас спаборніцтваў яна была цяжарная. У дзесяцібор’і перамогу атрымаў 17-гадовы амерыканец Роберт «Боб» Мэціяс, які стаў самым маладым алімпійскім чэмпіёнам. У спартыўнай гімнастыцы разгромную перамогу атрымала зборная Фінляндыі: лідар каманды Вейка Хухтанен стаў чэмпіёнам у мнагабор’і, у камандным першынстве не было роўных менавіта фінскай зборнай, а ў практыкаваннях на кані Хухтанен і яго таварышы Паава Аалтанен і Хейкі Савалайнен і зусім выйгралі адразу тры залатыя медалі, пакінуўшы срэбра і бронзу без прысуджэння. У футболе поспех святкавала зборная Швецыі, ведзеная ударным трыо Грэ-Но-Лі ў складзе Гунара Грэна, Гунара Нордаля і Нільса Лідхальма.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жнівень 1948 года
Катэгорыя·Ліпень 1948 года
Катэгорыя·Летнія Алімпійскія гульні 1948