У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Машэка (значэнні). Сцэна са спектакля «Машэка» на паштовай картцы Беларусі прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Е. А. Міровіча. Машэка — герой беларускага народнага падання, змагар супраць сацыяльнай несправядлівасці, высакародны разбойнік. Паводле падання, каля магілы забітага Машэкі ўзнік горад Магілёў[1].
Фальклорны сюжэт пра Машэку творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобраза Машэкі звярталіся Еўсцігней Міровіч, Віталь Вольскі (п’есы «Машэка»), Уладзімір Караткевіч (балада «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п’есы Міровіча Рыгор Пукст напісаў оперу «Машэка».