wd wp Пошук:

Мацькаўскія Пасекі

Ма́цькаўскія Па́секі[1] (трансліт.: Maćkaŭskija Pasieki, руск.: Матьковские Пасеки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Гісторыя

У 1923 г. у Альковіцкай гміне, ваколіца, якая была злучана з пасёлкамі-асадамі Багунова, Боркі, Гарадзішча, Граніца, Клін, Крыніца, Мар’ямпаль, Навасёлкі, Паляны, Севярынаў, Хожкі і Юзэфава і налічвала 48 двароў, 162 жыхары. У 1938 г. паселішча з такой назвай не зарэгістравана, аднак у Ільянскай вясковай гміне былі фальваркі Багунова (1 двор, 2 жыхары), Боркі Альковіцкія (2 двары, 9 жыхароў), Гарадзішча (1 двор, 16 жыхароў), Граніца (2 двары, 9 жыхароў), Клін Альковіцкі (2 двары, 15 жыхароў), Крыніца Альковіцкая (1 двор, 8 жыхароў), Мар’ямпаль (1 двор, 11 жыхароў), Навасёлкі (2 двары, 19 жыхароў), Паляны Альковіцкія (1 двор, 14 жыхароў), Севярынава (2 двары, 14 жыхароў), Юзэфава (3 двары, 26 жыхароў) і засценак Хожкі (4 двары, 16 жыхароў). У 2003 г. вёска (1 двор, 1 жыхар). Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[2].

Мацькаўскія Пасекі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пе́ршыя Па́секі
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Ільянскі сельсавет
Населеныя пункты Вілейскага раёна