wd wp Пошук:

Мацей Франкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Франкевіч. Ма́цей Франке́віч (польск.: Maciej Frankiewicz; 14 снежня 1958, Познань16 чэрвеня 2009, Сьрэм) — палітык, дзеяч самакіравання і спорту, з 1999 да 2002 віцэ-прэзідэнт Познані, з 2002 да смерці намеснік прэзідэнта Познані. З 2007 года быў кіраўніком суполкі «Познань EURO 2012», якая займаецца падрыхтоўкай Познані да арганізацыі чэмпіянату Еўропы па футболе.

Біяграфія

Мацей Франкевіч у першым шэрагу, апошні справа

Навучаўся ў Пазнаньскай Палітэхніцы, член і заснавальнік політэхнічнага філіяла НЗС (Незалежнага саюза студэнтаў). Добраахвотна далучыўся да лагера інтэрнаваных, у межах салідарнасці з рэпрэсаванымі (1982). Арганізатар спартыўных мерапрыемстваў. Дзеяч Змагарнай Салідарнасці і Партыі Свабоды. За пашкоджанне кансуляту СССР у Познані быў засуджаны да пакарання. Два разы інтэрнаваны, тры разы арыштаваны, і шматкроць затрыманы за палітычную дзейнасць. Кіраваў падземнай выдавецкай справай — заснаваў выдавецтва «WiS». Таксама выступаў фундатарам і арганізатарам бясплатных вакацыяў для дзяцей з бедных сем’яў.

У чэрвені 2007 года, з рук прэзідэнта Леха Качынскага, атрымаў Афіцэрскі Крыж Ордэра Адраджэння Польшчы, за заслугі ў змаганні за незалежнасць Польшчы і дэмакратыю.

Плывец, ныральнік і парашутыст, аматар коней і традыцыі польскай язды. Апантаны кавалерыст, удзельнічаў у пастаноўках памятных гадавін Велікапольскага паўстання. Таксама захапляўся горным спортам, здабыў найвышэйшыя верхавіны Еўропы, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Суарганізоўваў штогадовы Пазнаньскі марафон і прымаў у ім актыўны ўдзел. Быў адданым заўзятарам футбольнага клуба «Лех», а таксама сябрам таварыства і віцэ-кіраўніком «Велікапольскага футбольнага клуба „Познань“».

Памёр ад тромба артэрыі лёгкіх, калі ляжаў у бальніцы, пасля падзення з каня. Быў жанаты і меў дваіх дзяцей.

Мацей Франкевіч шматразова спрыяў вырашэнню беларускіх пытанняў у Познані. Пры падтрымцы прэзідэнта Беларускаму культурна-асветнікаму цэнтру было прадстаўлена сядзібнае памяшканне. Віцэ-прэзідэнт асабіста ўдзельнічаў у многіх беларускіх мерапрыемствах, а ў 2006 годзе разам са Станіславам Шушкевічам урачыста адчыняў Дні Вольнай Беларусі. У канцы 2008 года Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр заручыўся падтрымкай спадара Франкевіча па ўстанаўленні помніка Францыску Скарыну ў Познані.

Пахаваны 19 чэрвеня 2009 года ў Алеі Заслужаных, што на Юнікоўскіх могілках у Познані. У хаўтурах удзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных і самакіраўнічых уладаў, легендарныя апазіцыянеры Карнель Маравецкі і Збігнеў Рамашэўскі, а таксама дзясяткі делегацыяў з познанскіх школаў і тысячы жыхароў гораду.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Сьрэме
Катэгорыя·Палітыкі мясцовага кіравання Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Познані