wd wp Пошук:

Мацей Алендзкі

Мацей Алендзкі (польск.: Maciej Olędzki; 23 снежня 1746, Падляшша — 6 красавіка 1816, Полацк[1]) — дзеяч Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 жніўня 1770 г. у Нясвіжы. Вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1776—1780). У 1776 г. высвечаны ў Полацку на ксяндза. З 1785 па 1789 гг. — місіянер у Расне. У 1789—1806 гг. — пракуратар маёнткаў (лац.: Procurator praedium) Полацкага езуіцкага калегіума[1]. Рэктар Мсціслаўскага езуіцкага калегіума (1806—1810)[2].

У 1810—1812 гг. — пракуратар дома (лац.: Procurator domus) Полацкага калегіума. Апошнія гады жыцця — міністр (лац.: minister дасведчаны і аўтарытэтны езуіт, які адказваў за адміністрацыйна-гаспадарчыя справы, а ў час адсутнасці рэктара (суперыёра) выступаў як яго намеснік; «аканом» ордэнскага дома[3]) у Полацкай езуіцкай акадэміі (1812—1816)[4].

Зноскі

  1. 1 2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 6 красавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 1816 годзе
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Полацку
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1746 годзе