wd wp Пошук:

Матэматычны рок

Матэматычны рок (радзей — мат-рок, англ.: Math rock) — кірунак рок-музыкі які ўзнік у канцы 80-х гг. у ЗША. Матэматычны рок характарызуецца складанай, нетыповай рытмічнай структурай і дынамікай, рэзкімі, часта негарманічнымі рыфамі.

Асаблівасці

У рок-музыцы найболей распаўсюджаны музычны памер 4/4. У мат-року часцей за ўсё выкарыстоўваюцца нетыповыя памеры, такія як 7/8, 11/8, або 13/8, або музычны памер рэгулярна змяняецца на працягу кампазіцыі. Рытмічная складанасць, якая здавалася «матэматычнай» шматлікім слухачам і музычным крытыкам, дала фарміруючымуся стылю яго назву. Музыку гуртоў выканаўцаў матэматычнага року можна аднесці да року, прагрэсіўнага , хэві-металу і панк-року, але гэтыя гурты ніколі не могуць быць аднесеныя да тыповых прадстаўнікоў гэтых стыляў.

Тэксты песень і іх выкананне звычайна не займаюць цэнтральнае месца ў мат-року. Голас вакаліста звычайна выкарыстоўваецца толькі як яшчэ адзін гукавы эфект або прылада у музычнай кампазіцыі. Акрамя таго, шматлікія гурты якія адносяцца да гэтага стылю выконваюць цалкам інструментальную музыку.

Альтэрнатыўны рок
C86 · Альтэрнатыўны метал · Брытпоп · Готабілі · Готык-рок · Грандж · Дрым-поп · Інды-поп · Інды-рок · Каледж-рок · Лау-фай
Мат-рок · Мэдчэсцер · Нойз-рок · Постгранж · Пост-рок · Спэйс-рок · Сэдкор · Тві-поп · Трып-рок · Шугейзін
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Альтэрнатыўная музыка
Катэгорыя·Матэматычны рок
Катэгорыя·Музычныя жанры