wd wp Пошук:

Матэйс Марыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марыс.

Матэйс Марыс (нідэрл.: Matthijs Maris; 17 жніўня 1839, Гаага — 22 жніўня 1917, Лондан) — нідэрландскі мастак, літограф і графік.

Жыццё і творчасць

Матэйс Марыс быў сярэднім з трох братоў-мастакоў — Якаба, Матэйса і Вілема Марысаў. Продкі Марысаў былі выхадцамі з Чэхіі, якія перасяліліся ў Нідэрланды ў пачатку XIX стагоддзя. У 1851 годзе Матэйс вучыўся маляваць у мастака І. К. Элінка Стэрка, пры дапамозе якога атрымлівае стыпендыю для вучобы ў гаагскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1852—1855). З 1854 года вучыўся ў Луі Меера. У 1855—1858 гадах ён, разам са старэйшым братам Якабам, вучыцца ў антверпенскай Акадэміі мастацтваў у Нікеза дэ Кейзера.

У 1859 годзе Матэйс і Якаб атрымліваюць ад прынцэсы Марыяны Аранскай-Насау заказ на серыю партрэтаў, што дазволіла ім адкрыць уласную мастацкую майстэрню ў Гаазе, а таксама маляваць у маёнтку Остэрбек, нідэрландскай мастацкай калоніі, падобнай да французскага Барбізона. Першапачаткова Матэйс, як і Якаб, малюе ў стылі старых галандскіх майстроў XVII стагоддзя. Прыблізна ў 1870 годзе ён знаёміцца ​​з творчасцю мастакоў заснаванай Ёзефам Ізраэлсам Гаагскай школы, блізкай па духу мастакам-барбізонцам. Матэйс паступова адыходзіць ад рэалістычнага жывапісу, збліжаецца з імпрэсіяністамі, у яго пазнейшых працах адчуваецца таксама відавочны ўплыў мастакоў-прэрафаэлітаў і сімвалізму.

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Matthias Marris — 2009.
  3. https://www.gemeentemuseum.nl/nl/deelcollectie/haagse-school Праверана 12 кастрычніка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў XIX стагоддзя
Катэгорыя·Графікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1839 годзе
Катэгорыя·Графікі Нідэрландаў
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Графікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гаазе
Катэгорыя·Памерлі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта