wd wp Пошук:

Гаагская школа жывапісу

Антон Маўвэ, Ранішні шпацыр па пляжы, Рэйксмюсеўм, Амстэрдам.

Гаагская школа жывапісу — найбольш значнае мастацкае аб’яднанне другой паловы XIX стагоддзя ў Нідэрландах. Пазначае групу мастакоў, якія жылі і працавалі ў Гаазе паміж 1860 і 1890 гадамі у стылі рэалізму. На гаагскую школу найбольш моцны ўплыў аказала барбізонская школа ў Францыі.

Найбольш тыповымі і значнымі прадстаўнікамі гаагскай школы жывапісу былі Ёзеф Ізраэлс, Вілем Рулафс, Антон Маўвэ, Хендрык Вілем Месдах, Вілем дэ Зварт, а таксама браты Марыс, Якаб, Матэйс і Вілем. Гаагская школа аказала значны ўплыў практычна на ўвесь нідэрландскі жывапіс канца XIX і пачатку XX стагоддзя.

Самым вядомым прадстаўніком школы з’яўляецца Вінсент ван Гог, хоць уплыў гаагскай школы і рэалізму як такога прасочваецца толькі ў ранніх яго творах, а ў пазнейшых, найбольш знакамітых сваіх карцінах ён цалкам адыходзіць ад яго. Уплыў гаагскай школы прыкметна таксама ў ранніх працах Піта Мандрыяна, Яна Торапа і Ісака Ізраэлса.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мастацкія групы
Катэгорыя·Мастацкія кірункі
Катэгорыя·Жывапіс Нідэрландаў
Катэгорыя·Творчыя аб’яднанні
Катэгорыя·Жывапісныя школы паводле алфавіту
Катэгорыя·Жывапісныя школы
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты