wd wp Пошук:

Масіела Луша

Macіeлa Лушa (анг.у Masiela Lusha; 23 кастрычніка 1985 г, горад Тырана, Албанія) — амерыканская актрыса, пісьменнік і філантроп. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі ролі ў тэлесерыяле Джордж Лопес тэлеканала ABC і фільме «Апошні вампір» студыі Sony Picture. У якасці пісьменніцы Луша перакладала паэмы і малітвы Маці Тэрэзы, а таксама напісала некалькі кніг на розных мовах.

Біяграфія і кар’ера

Луша правяла сваё дзяцінства ў Албаніі, Венгрыі і Аўстрыі. Яна вывучала балетнае мастацтва ў Вене і пераехала ў Мічыган у 1993 годзе, дзе працягнула вывучаць розныя віды танца. Яе шлях да славы ішоў шляхам выканання гарачага і мяцежнага персанажа, Кармэн Лопес, на працягу пяці гадоў у серыяле Джордж Лопес студыі Warner Brothers. Дзякуючы гэтаму ў 20 гадоў Луша стала ветэранам тэлефільмаў. Яна знялася ў такіх карцінах, як Muertas, Katie Malone, Ballad of Broken Angels, Summoning, A Father’s Love, Time of the Comet, and Sony Pictures Entertainment, Апошні вампір. У знак прызнання яе заслуг Луша была ўдастоена кінапрэміі Маладога акцёра за вядучую акцёрскую ролю ў камедыйным і драматычным жанры. У 2007 годзе Луша заснавала ўласную прадзюсарскую кампанію, Illuminary Pictures, і ў рамках яе працы выпусціла 2 фільма.

Пісьменніцкая дзейнасць

У якасці пісьменніцы Луша лічыцца самым маладым аўтарам, які выпусціў кнігу на дзвюх мовах. За свае выдадзеныя працы яна таксама прызнана адным з дзесяці лепшых таленавітых паэтаў Паўночнай Амерыкі. Луша выпусціла 4 кнігі вершаў Inner Thoughts, Drinking the Moon, Amore Celeste, The Call, навелу The Besa і дзве дзіцячых кнігі Boopity Boop! Goes To Hawaii і Boopity Boop! Writes Her First Poem, якія выйшлі ў 2010 годзе. Луша таксама пісала і перакладала англійскую, албанскую і нямецкую паэзію.

Фільмаграфія

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыране
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы