wd wp Пошук:

Рабочы і калгасніца

«Рабочы і калгасніца» — выбітны помнік манументальнага мастацтва, «ідэал і сімвал савецкай эпохі», які ўяўляе сабой дынамічную скульптурную групу з двух фігур з паднятымі над галовамі сярпом і молатам. Аўтар — Вера Мухіна; канцэпцыя і кампазіцыйная задума архітэктара Барыса Іафана. Манумент выкананы з нержавеючай хроманікелевай сталі. Вышыня каля 25 м (вышыня павільёна-пастамента — 33 м). Агульная вага — 185 тон.

Стварэнне

Была створана для савецкага павільёна на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы ў 1937 годзе. Ідэйная задума скульптуры і першы макет належаў архітэктару Б. М. Іафану, які перамог у конкурсе на будаўніцтва павільёна. У архітэктара яшчэ падчас працы над конкурсным праектам «вельмі хутка нарадзіўся вобраз… скульптуры, юнак і дзяўчына, якія ўвасабляюць сабой гаспадароў савецкай зямлі — працоўны клас і калгаснае сялянства. Яны высока ўзнімаюць эмблему Краіны Саветаў — серп і молат».

На стварэнне «Рабочага і калгасніцы» Іафана наштурхнула, па сцвярджэнні яго сакратара І. Ю. Эйгеля, ідэя антычнай статуі «Тыранаборцы», якая паказвае Гармодыя і Арыстагітона, якія стаяць поруч з мячамі ў руках, і скульптура «Ніка Самафракійская».

На скульптуру быў аб’яўлены конкурс, які выйграла скульптар В. І. Мухіна.

Галерэя

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Аб’екты на марках
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Помнікі Масквы
Катэгорыя·Славутасці Масквы