wd wp Пошук:

Мастацкі твор

Ілюстрацыя з раману «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» Льюіса Кэрала, якая паказвае прыдуманы персанаж, якая гуляе ў фантастычную гульню ў крыкет.

Мастацкі твор — апісальны або інфарматыўны твор мастацтва, які апісвае, часткова ці цалкам, аб’екты або падзеі, якія не з’яўляюцца рэальнымі і ўяўнымі, а вынайдзенымі і прыдуманымі аўтарам[1][2][3]. Да мастацкіх твораў адносяцца творы літаратуры, тэатра і кіно. Мастацкія творы адрозніваюцца ад дакументальных фільмаў ці кнігаў, як то біяграфічных або гістарычных, якія маюць справу з рэальнымі або, па меншай меры, прынятымі за рэальнасць, падзеямі, апісаннямі і назіраннямі.

Прыдуманае

Найважнейшай характарыстыкай мастацкай літаратуры з’яўляецца тое, што апісваюцца прыдуманыя падзеі з прыдуманымі людзьмі ці адное з двух. Такія падзеі ў рэальным свеце маглі не адбывацца, такіх людзей магло не існаваць, апісаныя месцы можна не адшукаць на мапе. Выдумка мастацкага твору заўсёды дапаўняецца выдумкай чалавека, які ўспрымае мастацкі твор. Напрыклад, ўспрыманне карціны Роя Ліхтэнштайна «Oh, Jeff…I Love You, Too…But…» немагчыма без стварэння гледачом вобраза Джэфа, якога на самай карціне бракуе.

У тэорыі фантастычнасць і рэалізм з’яўляюцца тэрмінамі, якія паказваюць на долю выдуманага і фактычнага ў прыдуманым апавяданні. Аповяд лічыцца фантастычным, калі мае вельмі высокую долю прыдуманых элементаў. Творы ў стылі фэнтэзі ці фантастыкі з’яўляюцца мастакім творамі з высокім адсоткам прыдуманага, у той час як аповяд лічыцца рэалістычным, калі падабенства выдуманага свету да рэальнага вельмі высокі, а частка выдуманага ў ім нязначны. Рэалізм не абавязкова звязаны з эпохай рэалізму або рэалістычным стылем. Блытаніна адпаведных сэнсавых значэнняў часцяком вядзе да блытаніны адносна сэнсу «рэалістычнасці» і «фантазіі».

Такія літаратурныя пэрсанажы як то Дон Кіхот з раману «Дон Кіхот» Мігеля Сервантэса з’яўляюцца цалкам выдуманымі. Няма надзейных крыніцаў, якія бы сведчылі пра ягонае існаваньне. Іншая справа з такімі пэрсанажамі як з Напалеонам у рамане Віктора Гюго «Адрынутыя». Напалеон з раману адпавядае сваёй біяграфіі, мае адпаведны зьнешні выгляд і ўчынкі, якія здзяйсняў сапраўдны Напалеон, гісторыя жыцця якога досыць задакументаваная. Магчыма, што фактычныя пэрсанажы мастацкіх твораў ажыццяўляюць выдуманыя ўчынкі. Паколькі тоеснасць рэальнага і фіктыўнага чалавека можа быць выведзена толькі з пэўнага біяграфічнага матэрыялу, такая сытуацыя ёсць даволі складанай справай, аднак яна не з’яўляецца рэдкасцю. Напрыклад, у «Сымфоніі Напалеона» Энтані Бёрджэса сустракаецца эпізод размовы за сталом сям’і Банапартаў. Гэтая гутарка ёсць выдумкай, але яна ўсё ж служыць для ілюстрацыі і крытыкі гістарычнага Напалеона і ягоных учынкаў.

У мастацкіх творах сустракаюцца як выдуманыя, так і нявыдуманыя месцы. Гэтак горад Мідлмарч у рамане Джорджа Эліёта ёсць прыдуманым, у той час Парыж у рамане «У пошуках страчанага часу» Марселя Пруста адпавядае рэальнаму Парыжу. Часта выдумка пераплятаецца з рэальнасцю, напрыклад, у фактычных месцах могуць малявацца выдуманыя вуліцы. У рамане Пруста Парыж не прыдуманы, але ж мястэчка Бальбэк ёсць фікцыяй.

Зноскі

  1. Sageng, Fossheim, & Larsen (eds.) (2012). «The Philosophy of Computer Games». Springer Science & Business Media. С. 186—187. ISBN 9400742487
  2. William Harmon and C. «Hugh Holman A Handbook to Literature» (7th edition). New York: Prentice Hall, 1990, — С. 212.
  3. «La fiction». Fabula, la recherche en littérature.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Выдумка
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі