wd wp Пошук:

Мастацкі пераклад

Мастацкі пераклад — адзін з відаў літаратурнага (адэкватнага) перакладу. Адрозніваецца ад іншых відаў літаратурнага перакладу неабходнасцю перадаваць вобразы мастацкай літаратуры, гульню слоў альбо каламбуры, рыфму і рытм (пры перакладзе вершаваных твораў). Гэта можа прыводзіць да поўнага змянення тэксту арыгінала. Нават да з’яўлення новага мастацкага твору, напісанага па матывах існуючага. (Напрыклад, беларускім чытачам больш знаёмы Бураціна А. Талстога, чым яго прататып Пінокіа). Прыкладамі ўдалых мастацкіх перакладаў песень на беларускую можна назваць “Молі Мэлоўн”, якую поўнасцю пераклалі з англійскай (Molly Mallone) з захаваннем рытму, рыфмы і сюжэту, а таксама песню “Прыгажуня”[1], якая з’яўляецца беларускай версіяй англійскай песні “Pretty woman”[2].

Зноскі

  1. Песня “Прыгажуня”, кліп гурта “Крама” Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. Тэкст песні Роя Орбісана “Pretty woman”

Літаратура

  1. Казакова Т.А. Курс перевода
  2. Маршак, С.Я. Портрет или копия? Искусство перевода
  3. Чуковский, К.И. Высокое искусство

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Пераклад