wd wp Пошук:

Поўны пісьмовы пераклад

Поўны пісьмовы пераклад — перадача тэксту без скарачэнняў з адной мовы на другую. Ён з’яўляецца найбольш распаўсюджаным відам пісьмовага перакладу. Можа быць літаратурным альбо літаральным. Выкарыстоўваецца пры неабходнасці перадаць важную інфармацыю сродкамі замежнай ці роднай мовы ва ўсіх падрабязнасцях. Такім перакладам звычайна карыстаюцца пры перадачы юрыдычнай інфармацыі (напрыклад, тэкст дагавора), апісанні правілаў эксплуатацыі тэхнічнага абсталявання, у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Пераклад