Масляніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Маслянікі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свянцянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лынтупскага сельсавета[1].