wd wp Пошук:

Маскоўскі механізм АБСЕ

Маскоўскі механізм АБСЕ — метад працы АБСЕ ў сферы чалавечага вымярэння па ініцыятыве краін-удзельніц. Уключае стварэнне місій экспертаў ці дакладчыкаў для працы са становішчам з чалавечым вымярэннем ў пэўнай краіне. Эксперты і дакладчыкі не могуць быць прызначэнцамі, грамадзянамі або рэзідэнтамі адпаведнай краіны або дзяржаў-ініцыятараў місіі.

Механізм можа быць запушчаны:

Механізм уведзены Маскоўскім дакументам НБСЕ ў 1991 годзе ў развіццё Венскага механізму АБСЕ, які прадугледжваў двухбаковыя сустрэчы і абмен інфармацыяй па тэматыцы чалавечага вымярэння.

Маскоўскі механізм ўжываўся восем разоў, у адносiнах да:

  1. паведамленняў пра напады на і зверствы ў дачыненні да бяззбройных грамадзянскіх асоб у Харватыі і Босніі і Герцагавіне (1992) з ініцыятывы 13 удзельнікаў НБСЕ;
  2. Эстоніі (1992) па ўласнай ініцыятыве;
  3. Малдовы (1993) па ўласнай ініцыятыве;
  4. Сербіі і Чарнагорыі (1993 г.) па ініцыятыве Камітэта старэйшых службовых асоб;
  5. ваеннай аперацыі НАТА ў былой Саюзнай Рэспубліцы Югаславіі (1999 г.) па ініцыятыве Расіі (на партале АБСЕ паказана, што выкарыстоўваўся Венскі / маскоўскі механізм, у дакладзе Хельсінкскай камісіі ЗША — што толькі Венскі);
  6. Туркменістана (2002—2003) з ініцыятывы 10 удзельнікаў АБСЕ;
  7. Беларусі (2011) з ініцыятывы 14 удзельнікаў АБСЕ;
  8. Расіі (2018) з ініцыятывы 16 удзельнікаў АБСЕ;
  9. Беларусі (2020) з ініцыятывы 17 удзельнікаў АБСЕ[1].

Літаратура

Зноскі

  1. Прэс-рэліз: АБСЕ задзейнічае Маскоўскі механізм для Беларусi
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Правы чалавека
Катэгорыя·АБСЕ