wd wp Пошук:

Мары Мадлен дэ Лафает

Мары́ Мадле́н дэ Лафае́т, графіня дэ Лафает (фр.: Marie-Madeleine Pioche de La Vergne; 18 сакавіка 1634 — 25 мая 1693, Парыж) — французская пісьменніца.

Біяграфія

Зацікавілася літаратурай у юнацтве, наведвала найбольш значныя літаратурныя салёны таго часу — салён мадам дэ Рамбуе і салён мадам дэ Скюдэры, а ў сталым узросце заснавала свой уласны салён. Блізка сябравала з Ларашфуко, які пазнаёміў яе з самымі выбітнымі літаратарамі той эпохі.

Першым надрукаваным творам была псіхалагічная навела «Прынцэса дэ Манпансье» (La Princesse de Montpensier, 1662), выдадзеная ананімна. Наступным выйшаў «маўрытанскі» раман «Заіда» (Zaïde, 16691671) за подпісам Жана Рэно дэ Сегрэ. Самы знакаміты твор Лафает — раман «Прынцэса Клеўская» (фр.: La Princesse de Clèves) — быў надрукаваны ў 1678, зноў ананімна. Лічыцца, што гэты раман папярэднічае еўрапейскаму псіхалагічнаму раману. Астатнія творы мадам дэ Лафает былі надрукаваны пасля яе смерці.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Madame de La Fayette // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118725939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118725939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118725939 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1634 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменніцы Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1693 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменніцы XVII стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі