wd wp Пошук:

Марыя Спарталі Сцілман

Марыя Еўфрасіна Спарталі Сцілман (грэч. Μαρία Ευφροσύνη Σπαρτάλη) — брытанская мастачка, удзельніца «Брацтва прэрафаэлітаў».

Біяграфія

Марыя Спарталі была малодшай дачкой Міхаіла Спарталі (1818—1914), кіраўніка фірмы «Spartali & Co» і грэчаскага генеральнага консула ў Лондане ў 1866—1882 гадах[7]. Ён пераехаў у Лондан каля 1828 года. У Лондане ён ажаніўся з Еўфрасінней Варсамі, дачкой грэчаскага гандляра з Генуі[8].

Сям’я жыла ў доме на вуліцы Клэфем Коман, вядомым як «The Shrubbery», з велізарным садам і відамі на раку Тэмзу і мост Чэлсі. У гэтым доме часта праводзіліся садовыя вечарынкі, куды запрашалі маладых пісьменнікаў і мастакоў[9]. Летнія месяцы сям’я праводзіла ў доме на востраве Уайт.

Некалькі гадоў, пачынаючы з 1864 года, Марыя Спарталі вучылася ў жывапісца Форда Мэдокса Браўна.  У 1870 годзе яна вырашыла займацца мастацтвам прафесійна і з дапамогай настаўніка прадала сваю першую працу за 40 гінеяў[10].

У 1871 годзе Марыя выйшла замуж за амерыканскага журналіста і мастака Уільяма Джэймса Сцілмана. Ён працаваў у амерыканскім часопісе «The Crayonne», пазней страў замежным карэспандэнтам «The Times». Праз яго працу замежным карэспандэнтам сям’я жыла папераменна то ў Лондане, то ва Фларэнцыі ў 1878-1883 гг., а затым — у Рыме з 1889 па 1896[10]. Марыя таксама падарожнічала ў Амерыку. У пары было трое дзяцей.

Марыя Спарталі Сцілман памерла ў сакавіку 1927 г. у Паўднёвым Кенсінгтане і была пахавана на Бруквудскіх могілках разам са сваім мужам.

Творчасць

Марыя Спарталі Сцілман пачынала сваю працу з братэрствам прэрафаэлітаў як адна з мадэляў, але неўзабаве стала паважанай мастачкай. Яе кар’ера доўжылася 60 гадоў, за якія яна напісала каля 105 карцін. Яе карціны адлюстроўваюць жаночыя фігуры, сцэны з Шэкспіра, Петраркі, Дантэ, Бакача, таксама італьянскія краявіды.

Яе выставы праходзілі ў Галерэі Дадлі, у Галерэі Гросвенор і Новай Галерэі (англ. The New Gallery), у Каралеўскай акадэміі мастацтваў, у шматлікіх галерэях усходу ЗША, уключаючы сусветную выставу ў Філадэльфіі ў 1876 годзе. У 1982 годзе ў ЗША быў прадстаўлены рэтраспектыўны паказ яе работ у Мастацкім музеі Дэлавэра.

Галерэя

Крыніцы

  1. 1 2 Marie Spartali Stillman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Marie Euphrosyne Stillman // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://rkd.nl/explore/artists/75275
  4. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. 1 2 3 http://www.artnet.com/artists/marie-spartali-stillman/
  6. https://www.delawarepublic.org/post/arts-playlist-marie-spartali-stillman-delaware-art-museum
  7. Dimitrios SPARTALI & Christina (Ioannes) Mavrogordato". www.christopherlong.co.uk.
  8. Vasos Tsibidaros. Oi Ellines stin Anglia (The Greeks in England). Athens: Alkaios, 1974.
  9. Robertson, W. Graham. Time Was. (1931) pp.12–13
  10. 1 2 Elliot, David B. (2005). A Pre-Raphaelite Marriage: The Lives and Works of Marie Spartali Stillman and William James Stillman. Woodbridge, Suffolk: Antique Collectors’ Club
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы