wd wp Пошук:

Марыя Пятроўна Жабінская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жабінская. Марыя Пятроўна Жабі́нская (22 мая 1938, в. Карані, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць — 22 жніўня 2018, Мапуту, Мазамбік) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнавец.

Біяграфія

Да 9 класа вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе, потым — у школе рабочай моладзі. У 1961 г. скончыла аддзяленне мастацкай вышыўкі Мінскага мастацкага вучылішча, у 1969 г. — аддзяленне мастацкага афармлення тканін Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва». З 1970 г. да 1972 г. вучылася на факультэце прапаганды вячэрняга Інстытута марксізму-ленінізму, з 1972 г. да 1975 г. — у аспірантуры Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе напісала дысертацыю «Беларускае народнае ткацтва» (не абаронена)[1].

Працавала ў 1962—1963 гадах мастаком на Мінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, у 1967—1972 гадах метадыстам па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў Рэспубліканскім Доме народнай творчасці, у 1976—1979 гадах мастаком у праектна-тэхналагічным інстытуце «Белмясцпрампраект», у 1979—1991 гадах навуковым супрацоўнікам і старшым навуковым супрацоўнікам, в.а. загадчыка аддзела фальклору ў Рэспубліканскім метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы (РНМЦ), у 1991—1996 гадах вяла гурткі ў Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей, у сярэдзіне 1990-х гг. працавала выхавацелькай у дзіцячым садку № 80 г. Мінска. У 1993 г. выйшла на пенсію[1].

У 2013 г. пераехала на жыхарства ў Мазамбік да дачкі[1].

Член Саюза мастакоў Беларусі ў 1988—2004 гадах[1].

Навуковая дзейнасць і творчасць

Даследавала духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў, у меншай ступені — духоўную культуру татараў і яўрэяў Беларусі[1].

У 1967—2003 гг. ездзіла ў этнаграфічныя экспедыцыі па ўскіх абласцях краіны. Упершыню выступіла ў друку ў 1970 г. Публікавалася ў газетах «Звязда», «Голас Радзімы», «ЛіМ», «Чырвоная змена» і інш. Аўтар звыш 200 артыкулаў. Аўтар-укладальнік альбомаў, каталогаў, метадычных дапаможнікаў, у якіх даследуе беларускае народнае мастацтва: «Мастацтва сяла Неглюбка» (1976), «Арнамент беларускіх народных тканін» (1983), «Адраджэнне забытага рамяства» (1985), «Свет вачыма дзяцей» (1992), кнігу «Складзі ўзор сам» (1992) і інш[1].

Арганізатар і ўдзельнік рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый «Состояние и проблемы дальнейшего развития народных художественных промыслов» (1981), «Народнае мастацтва і сучасныя мастацкія промыслы Віцебшчыны» (1983), «Народное творчество и художественные промыслы Гомельщины» (1985), першага Усебеларускага Купалля (разам са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына») (1991) і інш. Адна са стваральнікаў Мотальскага музея народнай творчасці (Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці) (1983—1990); аўтар канцэпцыі музея народнай медыцыны «Хатка лекара» філіяла Баранавіцкага краязнаўчага музея (1989) і экспазіцыі «Папера Смаргоншчыны» Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея (2000-я)[1].

Удзельнічала ў абласных выстаўках: у 1956—1957 гг. з жывапіснымі работамі «Нацюрморт», «Гарбузы», «Кветкі з майго агародчыка», «Лугавыя кветкі», у 1972 г. на III Рэспубліканскай выстаўцы твораў маладых мастакоў у г. Мінску з пано «Перад адлётам на поўдзень» (ручное ткацтва) і інш. Аўтар каляровых уклеек у энцыклапедычных выданнях: «Арнамент» (1969), «Вышыўка» (1971) — БелСЭ, «Орнамент» — «Белорусская ССР. Краткая энциклопедия» (т. 4, 1981)[1].

Узнагароды

За прапаганду мастацтва сучаснай вёскі была адзначана сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1986)[1].

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Завершана навуковае апісанне фонду № 485 (вопіс № 1) мастацтвазнаўца, этнографа, мастака Жабінскай Марыі Пятроўны

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі ІМЛ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мазамбіку
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе