wd wp Пошук:

Марыя Мантэсоры

Марыя Мантэсоры (італ.: Maria Montessori; 31 жніўня 1870 — 6 мая 1952) — італьянскі педагог, вучоны, філосаф, гуманістка, каталічка.

Адным з сведчанняў міжнароднага прызнання Марыі Мантэсоры стала рашэнне ЮНЕСКА (1988), якое датычыцца ўсяго чатырох педагогаў, якія вызначылі спосаб педагагічнага мыслення ў ХХ стагоддзі.

Біяграфія

Нарадзілася ў К’яравале (Цэнтральная Італія, правінцыя Анкона). Мантэсоры была першай жанчынай у гісторыі Італіі, якая скончыла курсы медыцыны і адной з першых носбітак вучонай ступені доктара навук.

Сусветную вядомасць Марыя Монтэсоры набыла ў сувязі з распрацаванай ёю педагагічнай сістэмай. Першая «школа Мантэсоры» была адкрыта ёю 6 студзеня 1907 года ў Рыме. Метады, заснаваныя на досведзе працы ў гэтай школе, былі пасля паспяхова развітыя і, нягледзячы на ​​крытыку ў наступныя гады, застаюцца папулярнымі ў многіх краінах свету.

Мантэсоры пачынала з працы з разумова адсталымі дзецьмі, у далейшым яна пераключылася са спецыяльнай педагогікі на агульную, займаючыся і нармальнымі дзецьмі.

Пасля таго, як праца Мантэсоры ў рымскім Доме Дзіцяці атрымала вядомасць, на яе метад звярнулі ўвагу ў Паўночнай Амерыцы (каля 1913), пазней гэтая цікавасць спынілася.

Марыя Мантэсоры, акрамя Італіі, доўгія гады жыла і працавала ў Каталоніі і Нідэрландах.

З Нідэрландаў, дзе яна знаходзілася з 1936 года, Мантэсоры, па запрашэнні тэасофскага Таварыства, адправілася ў Індыю, дзе чытала лекцыі ў Мадрасе, Карачы і іншых гарадах, а пазней адкрыла сваю школу ў Кадайканале, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Індыі яна пасялілася да канца свайго жыцця ў Нідэрландах, дзе яна памерла ў 1952 (Наардвейк-ан-Зэ). Міжнародная Мантэсоры-Арганізацыя (AMI) была таксама заснавана ў Нідэрландах у 1929 (дзейнічае па сённяшні дзень). Сын Марыі Мантэсоры Марыа ўзначальваў гэтую арганізацыю да сваёй смерці (1982).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118583697 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Maria Montessori // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Монтессори Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай Галандыі
Катэгорыя·Педагогі Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Педагогі Італіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Анкона
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 жніўня