Марыядзíнi (італ.: Mariodini) — танцоўшчык і балетмайстар 2-й паловы 18 стагоддзя.
Па паходжанні італьянец.
У 1780-я гады працаваў балетмайстрам Шклоўскага тэатра Зорыча і педагогам яго балетнай школы (падрыхтаваў 20 прыгонных танцоўшчыц, сярод якіх Пелагея і Кацярына Азарэвічы; вучыў таксама К. Буткевіча).
Выкладаў сцэнічныя танцы ў Шклоўскім кадэцкім корпусе.
Сярод пантамім, у якіх удзельнічалі вучні Марыядзiнi, — «Двайная жаніцьба Арлекіна, або Арлекін, шчаслівы ў магіі».