wd wp Пошук:

Марына Марыні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марыні.

Марына Марыні (італ.: Marino Marini; 27 лютага 1901, Пістоя — 6 жніўня 1980, Віярэджа) — італьянскі скульптар, мастак, гравёр.

Вывучаў жывапіс і скульптуру ў Акадэміі мастацтваў у Фларэнцыі. У пачатку 1920-х гадоў займаўся жывапісам, потым прысвяціў сваю дзейнасць скульптуры. У гэтыя гады ў працах Марыні прасочваецца ўплыў мастацтва этрускаў. З 1929 года працаваў у Вышэйшым інстытуце мастацтваў у Монцы, часта наведваў Парыж, дзе супрацоўнічаў з Масіма Кампільі, Джорджа дэ Кірыка, Альберта Маньелі, Філіпа дэ Пізісам. У 1936 годзе пераехаў у Швейцарыю, наведаў Цюрых і Базель, пазнаёміўся з Альберта Джакамеці, Жэрменай Рыш’е, Фрыцам Вотруба. У 1936 годзе атрымаў прыз Рымскай квадрыенале. З 1940 па 1970 год — прафесар у Акадэміі прыгожых мастацтваў Брэра ў Мілане. З 1946 года стала пражываў у Мілане. З 1948 года таксама займаўся абстрактным жывапісам.

У Фларэнцыі ў былой царкве Сан-Панкрацыа працуе Музей Марыні, які сабраў калекцыю работ вядомага жывапісца і скульптара.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11857793X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Марини Марино // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500031294
  5. 1 2 The Fine Art Archive
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. 1 2 3 Artnet — 1998.
  8. 1 2 3 http://www.artnet.com/artists/marino-marini/
  9. https://www.italianmodernart.org/journal/issues/marino-marini/
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пістоі
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскай фламандскай акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Італіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 6 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Лука