wd wp Пошук:

Марыа дэ Андрадэ

Марыа дэ Андрадэ (парт.: Mário de Andrade, 9 кастрычніка 1893 — 25 лютага 1945) — бразільскі паэт, пісьменнік, музыкавед, мастацтвазнавец, крытык і фатограф.

Адзін з заснавальнікаў бразільскага мадэрнізму, ён фактычна стварыў сучасную бразільскую паэзію сваёй публікацыяй паэтычнага зборніка «Звар’яцелы Сан-Паўлу» («Paulicéia Desvairada») у 1922 годзе. У тым жа годзе арганізаваў разам з мастаком Эміліяну дзі Калваканці Тыдзень сучаснага мастацтва ў Сан-Паўлу. Член авангарднай групы Пяцёра (Тарсіла ду Амарал, Аніта Малфаці, Освалд дэ Андрадэ, Меноці дэль Пік’я). Аўтар самага значнага бразільскага мадэрнісцкага рамана «Макунаіма» («Macunaima», 1928).

Марыа дэ Андрадэ аказаў велізарны ўплыў на бразільскую літаратуру ў 20-м і 21-м стагоддзях, ён быў піянерам у вобласці этнамузыкалогіі, аказаўшы свой уплыў далёка па-за межамі Бразіліі. У гонар яго названа найбуйнейшая публічная бібліятэка Сан-Паўлу.

Пра асабістае жыццё Марыа Дэ Андрадэ практычна нічога не вядома. Існуюць здагадкі, што ён мог быць гомасексуалам[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 92. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. http://www.abmusica.org.br/academico.php?id=888
  4. Challenging National Heroes and Myths: Male Homosexuality and Brazilian History Архівавана 23 лютага 2008.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Паэты Бразіліі
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Паўлу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Паўлу
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Бразіліі