Марцін Кнолер (ням.: Martin Knoller; 18 лістапада 1725, Штайнах-на-Брэнеры, Ціроль — 24 ліпеня 1804, Мілан) — аўстра-італьянскі мастак-неакласік, педагог, аўстрыйскага паходжання.
Нарадзіўся ў сям’і мастака з Інсбрука. Вучыўся ў Зальцбургу і Венскай Акадэміі мастацтваў. Вучань Паўля Трогера і Мікеланджэла Унтэрбергера.
З 1755 жыў і тварыў у Рыме, захапляўся эстэтычнымі ідэямі І. І. Вінкельмана і А. Р. Менгса. З 1759 года працаваў у Мілане, дзе яго заступніікам быў граф Карл фон Фірміян.
Атрымаў тытул прыдворнага мастака і застаўся працаваць у Ламбардыі.
Займаўся стварэннем фрэсак і роспісамі цэркваў. Творчасць Кнолера аказала значны ўплыў на майстроў Аўстрыі. Ён карыстаўся афіцыйным прызнаннем сярод італьянскіх мастакоў.