wd wp Пошук:

Марцін Антоні Паўловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўловіч. Марцін Антоні ПАЎЛОВІЧ (польск.: Marek (Marcin) Antoni (Antoniusz) Pawłowicz; 9 лістапада 1789, Лагішын — 24 ліпеня 1830, Варшава) — геолаг, асветнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў Віленскі ўніверсітэт. У 1808 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Працаваў настаўнікам Віленскай гімназіі, потым у Віцебску. У 1817 годзе пераехаў у Варшаву. Для вывучэння мінералогіі і геалогіі Варшаўскі ўніверсітэт накіраваў М. Паўловіча ў Парыж і Фрыбург. Пасля вяртання ў Варшаву ўпарадкаваў мінералагічны кабінет універсітэта, загадваў ім.

Навуковая дзейнасць

Склаў 12 калекцый мінералаў для ваяводскіх гімназій. Выкладаў мінералогію ў Варшаўскім ліцэі, быў прафесарам Аляксандраўскага ўніверсітэта ў Варшаве.

Аўтар «Трактата аб уласцівасцях і зачатках базальтаў» (Варшава, 1822), апісання падарожжа ў Італію ў часопісе «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1825), артыкулаў у перыядычным друку. Выдаваў часопіс «Pamietnik fizycznych, matematycznych i statystycznych umiejetnosci…» («Веснік фізічных, матэматычных і статыстычных ведаў», 1829).

Зноскі

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/marek-antoni-pawlowicz

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 24 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1830 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных