wd wp Пошук:

Марцінас Янкус

Марцінас Янкус (літ.: Martynas Jankus; 7 жніўня 1858, в. Біцяны каля Шылакарчмы — 23 мая 1946, Філенсбург, Заходняя Германія; Псеўданімы: V. Giedris, Martyneitis, Bitėnų Merčius, Gyvoleitis) — літоўскі нацыянальны дзеяч на тэрыторыі Малой Літвы, публіцыст і выдавец, рэдактар газеты «Аўшра».

Біяграфія

У сваёй сядзібе ў Біцянах, каля падножжа гары Рамбінас, М. Янкус размясціў друкарню і вялікі склад літоўскага друку, сядзібу часта называлі «Меккай кніганошаў».[1]

У 1923 годзе М. Янкус ухваліў паўстанне літоўскіх стралкоў, вынікам якога было далучэнне Мемельскага (Клайпедскага) краю да Літоўскай Рэспублікі. З гэтага году Янкус стала пасяляецца ў Біцянах, робіцца «ахавальнікам Рамбінаса», яго называюць «патрыярхам Малой Літвы». У міжваеннай Літве быў звычай, каб замежныя паслы, пасля прадстаўлення прэзідэнту, ехалі на гару Рамбінас, да Янкуса. Таму Янкуса называлі таксама «Малым, або Другім прэзідэнтам Літвы».[1]

У 1938 годзе літоўскі ўрад узнагародзіў М. Янкуса ордэнам Гедыміна. У 1939 годзе Германія праз ультыматум забрала ў Літвы Мемельскі край. М. Янкуса выехаў да Коўна. У канцы вайны, перад прыходам Чырвонай арміі, М. Янкус выехаў у Германію.[1]

Зноскі

  1. 1 2 3 Мікус А. …

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Палітыкі Літвы
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы