wd wp Пошук:

Марозаўскі валун

Марозаўскі валун — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца за 1 кіламетр на паўднёвы ўсход вёскі Язвіна (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць), за 0,6 кіламетраў на ўсход ад ракі Мурожніца і за 0,65 кіламетрах на поўдзень ад Мурожніцкага возера, за 1 кіламетр ад вёскі Ужляціна і за 20 метраў на поўнач ад лесу.

Ахоўная тэрыторыя

Плошча помніка прыроды складае 10 метраў квадратных. Плошча ахоўнай зоны помніка прыроды — 54 квадратныя метры. Мяжой ахоўнай зоны геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Марозаўскі валун» з’яўляецца лінія, умоўна праведзеная на адлегласці 3 метры ад мяжы гэтага помніка.

Апісанне

Валун светла-ружовага граніту, дробназярністага з уключэннем рэдкіх крышталёў палявога шпату з акантоўкай, асобных крышталёў і друз чорнага і шэрага кварцу, крышталёў рагавой падманкі і мускавіту. Прынесены падчас паазерскага аблядзянення з наваколляў г. Выбарга. Мае каштоўны склад, тыповую форму ледавіковай апрацоўкі, буйныя памеры (даўжыня бачнай часткі доўгай восі складае 3,25 метра).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Геалогія Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Язвіна