Марк Рычард Шатлворт (англ.: Mark Richard Shuttleworth) — паўднёваафрыканскі прадпрымальнік, другі касмічны турыст.
Шатлворт заснаваў Canonical Ltd. і кіруе распрацоўкай аперацыйнай сістэмы Ubuntu. Яго фінансавы стан складае 150 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (225 мільёнаў долараў). У цяперашні час ён пражывае на востраве Мэн, мае грамадзянства ПАР і брытанскае падданства.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марк Шатлворт
Марк Шатлворт: «За Linux — будучыня» Архівавана 2 сакавіка 2008. — інтэрв’ю ў ITC Online
Інтэрв’ю ў Companion Архівавана 28 верасня 2007.
Пераклад інтэрв’ю Марка Шатлеворта часопісу Linux-Magazine Italia