wd wp Пошук:

Марк Рыгоравіч Крэйн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крэйн.

Марк Рыгоравіч Крэйн (3 красавіка 1907, Кіеў — 17 кастрычніка 1989, Адэса) — украінскі матэматык, аўтар больш за 270 работ (у тым ліку васьмі манаграфій) па розных раздзелах алгебры, аналізу, тэорыі функцый, функцыянальнаму аналізу, тэорыі інтэгральных і дыферэнцыяльных ураўненняў, матэматычнай фізіцы і аналітычнай механіцы. Член-карэспандэнт Акадэміі навук УССР (1939). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украінскай ССР у галіне навукі і тэхнікі (1987). Доктар фізіка-матэматычных навук (1938), прафесар. Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1970).

Біяграфія

У 1952—1954 гадах узначальваў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Крыварожскім гарнарудным інстытуце. З 1954 года працаваў у Адэскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, бо з-за сваёй нацыянальнасці быў звольнены з універсітэта.

Для работ характэрна спалучэнне сучасных ідэй функцыянальнага аналізу і класічных ідэй Чабышова і Маркава, іх сувязь з канкрэтнымі праблемамі механікі. Падрыхтаваў больш за 60 кандыдатаў і дактароў навук. Яшчэ ў даваенныя гады пад кіраўніцтвам Крэйна склалася Адэская матэматычная школа. Пачынаючы з Міжнароднага матэматычнага кангрэса 1966 года ў Маскве разам са сваім вучнем Ізраілем Гохбергам на працягу некалькіх гадоў выступалі на матэматычных канферэнцыях і публікаваліся пад калектыўным псеўданімам Гокра.

У 1970 годзе абраны ганаровым замежным членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Член Харкаўскага, Маскоўскага і Амерыканскага матэматычнага таварыстваў, ганаровы член Санкт-Пецярбургскага матэматычнага таварыства, лаўрэат прэміі імя Крылова.

Сярод вучняў М. Крэйна 20 дактароў навук, каля 50 кандыдатаў навук, акадэмік і тры члены-карэспандэнты.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Find a Grave — 1996.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 MacTutor History of Mathematics archive
  5. http://odessa-memory.info/index.php?id=94
  6. Пилипович Б. В. Kryvyi Rih Encyclopedia — 2005. — Т. 1. — С. 637. — ISBN 966-96328-1-1
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Пахаваныя ў Адэсе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Матэматыкі Украіны
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Выпускнікі Адэскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Адэсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка
Катэгорыя·Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»