wd wp Пошук:

Маргарыта Пармская

Маргарыта Пармская (італ.: Margherita d’Austri; 5 ліпеня 1522, Аўдэнардэ — 18 студзеня 1586, Артона) — герцагіня Пармская і штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў з 1559 па 1567 год, пазашлюбная дачка Карла V.

Біяграфія

Дачка палюбоўніцы Карла, Іаганы ван дэр Гейнст, фламандкі паводле паходжання. Выхоўвалася ў Бруселі спачатку пры двары сваёй стрыечнай бабкі Маргарыты Аўстрыйскай, а пазней пры двары сваёй цёткі Марыі, удавы караля Венгрыі, якія былі штатгальтарамі Іспанскіх Нідэрландаў з 1507 па 1530 і з 1530 па 1555 гады адпаведна. У 1533 годзе з дазволу бацькі ёй было дазволена насіць імя Маргарыты Аўстрыйскай.

У 1527 годзе ва ўзросце сямі гадоў яна была заручана з пляменнікам Папы Клімента VII, Алесандра Медычы, герцагам Фларэнцыі, якога шматлікія даследчыкі лічаць сынам Папы. 29 лютага 1536 года яны ажаніліся, а ў 1537 годзе Алесандра быў забіты. 4 лістапада 1538 года яна стала жонкай Атавіа Фарнезэ, герцага Пармы, унука Папы Паўла III. Жаніху было ў той час трынаццаць гадоў, а нявесце шаснаццаць. Іх саюз быў нешчаслівы. Маргарыта нарадзіла двух хлопчыкаў блізнят, адзін з якіх памёр у маленстве.

Паколькі яна добра ведала нідэрландскія звычаі і была ў курсе ўсяго, што адбывалася ўБруселі, Філіп II прызначыў яе ў 1559 годзе штатгальтарам Нідэрландаў, дзе ёй спачатку дапамагаў Гранвела. Там Маргарыта сутыкнулася з супраціўленнем інквізіцыі і іспанскаму дэспатызму. У жніўні 1567 года з Іспаніі прыехаў герцаг Альба, якому Філіп II надаў вялікія паўнамоцтвы, што ператварылі яе пасаду ў пустую фармальнасць.

Маргарыта пакінула сваю пасаду і вярнулася да свайго мужа ў Італію, дзе і памерла ў 1586 годзе ў Артоне. У гонар яе названа спраектаваная Рафаэлем віла Мадама. Яна яшчэ застала той час, калі яе сын Алесандра стаў у 1578 годзе штатгальтарам Нідэрландаў.

Дзеці

  1. Benzoni G. MARGHERITA d’Austria, duchessa di Firenze, poi duchessa di Parma e Piacenza // Dizionario Biografico degli Italiani — 2008. — Vol. 70.
  2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118544225 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Margaretha van Parma — 2009.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1586 годзе
Катэгорыя·Фарнезэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Штатгальтары Іспанскіх Нідэрландаў
Катэгорыя·Пазашлюбнае нашчадства Габсбургаў
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1522 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эмілія-Раманьі
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медычы
Катэгорыя·Герцагі Пармскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усходняй Фландрыі
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі К’еці