wd wp Пошук:

Герцагі Пармскія

Герцагі Пармскія — кіраўнікі герцагства Пармскагамаленькай італьянскай дзяржавы паміж 1545 і 1802, і зноў з 1814 па 1860.

Герб герцагаў Пармы і П'ячэнцы.

Герцаг Пармскі быў таксама герцагам П’ячэнцскім, за выключэннем першых гадоў кіравання Атавіа Фарнезэ (15491556), а таксама ў часы напалеонаўскіх войн, калі гэтыя два тытулы былі зацвержаны, як асобныя, і займаліся двума рознымі людзьмі. Герцаг Пармскі таксама звычайна меў тытул герцага Гуасталы з 1735 (калі Карл VI, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі забраў гэты тытул у Мантуанскага герцага) па 1847 (калі тэрыторыі былі саступлены Модэне), зноў, за выключэннем напалеонаўскіх герцагаў, калі сястра Напалеона, Паліна Банапарт была герцагіняй Гуастала.

Тытул герцага Пармскага, П’ячэнцскага і Гуастальскага ў наш час належыць членам сям’і Пармскіх Бурбонаў, якія таксама маюць прэтэнзіі іспанскі трон. Таму, герцаг Пармскі законны (хоць не галоўны) прэтэндэнт на каралеўскі трон Іспаніі; сапраўды, цяперашні герцаг Пармскі, Карлас-Уга, быў прэтэндэнтам на Іспанскі трон у 1970-х (гл. карлізм).

Кіруючыя герцагі Пармскія (1545—1802)

Дом Фарнезэ 15451731

Дом Бурбонаў: 17311735

Дом Габсбургаў: 17351748

Дом Бурбонаў: 17481803

Тытулярныя герцагі Пармскія (18081814)

Яны фактычна не кіравалі ніякімі тэрыторыямі Пармы і П’ячэнцы, але насілі спадчынныя тытулы феадальных валадароў, прадстаўленых ім Напалеонам у 1808 годзе.

Кіруючыя герцагі Пармскія (18141860)

Дом Габсбургаў: 18141847

Дом Бурбонаў: 18471860

Намінальныя герцагі Пармскія (з 1860)

Дом Бурбонаў: з 1860

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Герцагі Пармскія
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Італіі
Катэгорыя·Герцагскія тытулы