wd wp Пошук:

Маракас

Марака́смузычны інструмент, ідыяфон. Уяўляе сабою пару бразготак, якія гучаць пры трасенні.

Паходзіць з узбярэжжа Бразіліі. Мясцовыя індзейцы стваралі маракас з пасудзіны на аснове гарбуза, якую напаўнялі каменьчыкамі, бабамі або кукурузнымі зярнятамі. Да пасудзіны чаплялі дзяржальню. Індзейцы шырока карысталіся інструментам падчас рэлігійных абрадаў.

У нашы дні маракас вырабляюцца з розных матэрыялаў. Шырока распаўсюджаны ў лацінаамерыканскай і карыбскай музыцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Народныя музычныя інструменты
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта