wd wp Пошук:

Мануіл I Камнін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мануіл.

Мануіл I Камнін (~1123, Канстанцінопаль — 24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.

Абапіраўся на дынастыю Камнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).

Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.

Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.

У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.

Зноскі

  1. http://home.comcast.net/~homerbjames/HBJ/V01/V01_Byzantine.htm
  2. http://depts.washington.edu/cartah/text_archive/miller/m3_c1.html
  3. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/261357/Henry-of-Hainault
  4. http://www.san.beck.org/AB18-Crusaders.html
  5. http://www.maneyonline.com/doi/pdfplus/10.1179/byz.1991.15.1.269
  6. Kindred Britain
Папярэднік:
Іаан II Камнін
імператар візантыйскі
11431180
Пераемнік:
Аляксей II Камнін
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Камніны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1118 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1180 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 24 верасня
Катэгорыя·Постаці другога крыжовага пахода