wd wp Пошук:

Манстэр

Запыт «Мунстэр» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Манстэр (англ.: Munster, ірл.: An Mhumhain [ənˈvuːnʲ]) — гістарычная правінцыя на поўдні Ірландыі, на тэрыторыі Рэспублікі Ірландыі. Уключае графствы Керы, Клэр, Корк, Лімерык, Тыперэры і Уотэрфорд. Найбуйнейшы горад — Корк. Насельніцтва 1,1 млн чалавек (2002). Плошча тэрыторыі складае 24 607 км².

Назва Манстэр паходзіць ад імя кельцкай багіні Мума. У раннім Сярэднявеччы правінцыя падзялялася на шэсць рэгіёнаў — Паўднёвы Манстэр, Заходні Манстэр, Паўночны Манстэр, Усходні Манстэр, Эрнайскі Манстэр і Дэйзійскі Манстэр. Затым з гэтых абласцей утварыліся тры каралеўствы — Томанд, Дэсманд і Орманд. Цяперашнія герб і сцяг правінцыі, якія нясуць выяву трох залатых карон на сінім фоне, адлюстроўваюць менавіта гэты перыяд гісторыі.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Правінцыі Ірландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Манстэр