wd wp Пошук:

Намінал

Намінал (лац.: nominalis ад nomen - імя), вартасць манеты, банкноты і іншых грашовых знакаў. Намінал грошам надае эмітэнт і ён кратны асноўнай грашовай адзінцы. У гісторыі намінал не заўсёды супадаў з сапраўднай вартасцю манеты. Напрыклад: Падчас Шведскага патопу і адначасовай вайны з Расіяй па пастанове Сейма ў Рэчы Паспалітай чаканіліся медныя шэлягі, празваныя пасля барацінкамі. Карона чаканіла іх у 16591666 гадах, ВКЛ – з 1660 па 1666 год. Афіцыйны курс быў прызнаны 3 шэлега – 1 грош. У сапраўднасці ж барацінка была вартая 15% ад наміналу.

У 1663-1666 гадах, дзяля пагашэння запазычанасці перад войскам у Рэчы Паспалітай чаканілі злотыя (30 грошаў) празваныя пасля тымфамі, серабра ж яны ўтрымлівалі толькі на 12 грошаў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Эканамічныя тэрміны
Катэгорыя·Каштоўныя паперы