wd wp Пошук:

Мангеймскі ўніверсітэт

Мангеймскі ўніверсітэт (ням.: Universität Mannheim) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мангейм.

Агульная характарыстыка

Галоўны будынак ВНУ размешчаны ў барочным палацы ў Мангейме на Рэйне. Фармальна вучэльня існуе з 1967 года, аднак яе вытокі ўзыходзяць да 1763 года, калі курфюрстам Карлам IV была створана мясцовая акадэмія.

У рэйтынгу, які ўлічвае адпаведныя спецыялізацыі, універсітэт пастаянна ўваходзіць у шэраг лепшых у Германіі. Па дадзеных брытанскага штотыднёвіка «The Economist» магістратура па бізнес-адміністраванню гэтага ўніверсіэта - гэта лепшая праграма ў Германіі і адна з лепшых у Еўропе. У якасці аднаго з 33 універсітэтаў свету яму была прысуджана так званая Трайная карона, гэта значыць тры прэстыжных сусветных акрэдытацыі бізнес-універсітэтаў (EQUIS, AACSB і AMBA).

Факультэты

Зноскі

  1. Universität Mannheim: Thomas Puhl ist der neue Mann für große Aufgaben Праверана 11 кастрычніка 2018.
  2. Studierende an Hochschulen - Fachserie 11 Reihe 4.1 - endgültige Ergebnisse - Wintersemester 2016/2017 — С. 67. Праверана 21 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1967 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных