wd wp Пошук:

Мангастан

Мангастан (Garcinia mangostana) — пладовае дрэва сямейства клузіевыя, а таксама яго плады.

Апісанне

Мангастан — высокае вечназялёнае дрэва вышынёй да 25 м з пірамідальнай кронай і чорна-бурай карой. Лісце авальна-даўгаватае, цёмна-зялёнае зверху і жоўта-зялёнае знізу, 9-25 см даўжынёй і 4,5-10 см шырынёй. Маладое лісце — ружовае. Кветкі з сакавітымі зялёнымі з чырвонымі плямамі пялёсткамі. Плод круглы, дыяметрам 3,4-7,5 см, зверху пакрыты тоўстай (да 1 см) бардовай-фіялетавай лупінай, якая змяшчае клейкі фарбавальны латэкс, пад лупінай знаходзяцца 4-8сегментаў белай ядомай мякаці. Расліна пладаносіць позна — першыя плады на дрэвах на 9-20 год жыцця.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Клузіевыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта