wd wp Пошук:

Мамнун Хусейн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хусейн.

Мамнун Хусейн (англ.: Mamnoon Hussain, урду: ممنون حسین; 23 снежня 1940, Агра — 14 ліпеня 2021) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. 30 ліпеня 2013 года быў абраны прэзідэнтам Пакістана, выконваць абавязкі пачаў з 9 верасня 2013 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў індыйскім горадзе Агра ва ўрдумоўнай сям’і прамыслоўца. У 1947 годзе пасля падзелу Брытанскай Індыі яго бацькі пераехалі жыць у Карачы. Бацька Мамнуна заснаваў тэкстыльную фабрыку.

У 1960 годзе пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы ў Карачы, Мамнун паступіў у Інстытут дзелавога адміністравання. У 1999 годзе займаў пасаду губернатара Сінда, быў адхілены ад улады ў выніку ваеннага перавароту пад кіраўніцтвам генерала Мушарафа. 30 ліпеня 2013 года Мамнун быў абраны 12-м прэзідэнтам Пакістана.

Памёр 14 ліпеня 2021 года[2].

Зноскі

  1. 1 2 https://www.dawn.com/news/1635068 Праверана 15 ліпеня 2021.
  2. Умер Мамнун Хусейн, бывший президент Пакистана

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Агры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Карачы
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Пакістана