wd wp Пошук:

Малія

Сучасны выгляд Маліі

Малія (грэч.: Μάλια) — рэшткі горада эпохі бронзы на паўночна-ўсходнім узбярэжжы в-ва Крыт (Грэцыя), каля аднайменнага паселішча; адзін з цэнтраў эгейскай культуры.

Даследаваны: палац, пабудаваны мінойцамі каля 1900 да н.э., жылыя кварталы горада, некропаль. Сярод знаходак бронзавы меч з дзяржаннем са слановай косці, абкладзеным золатам і завершаны галоўкай з крышталю; кінжал з залатым дзяржаннем; каменная сякера з разным верхнім рабром з выяваю гатовага да скачка леапарда на прывязі, залаты кулон.

Пасля землетрасення 1750 да н.э. горад быў перабудаваны і існаваў прыблізна да 1450 да н.э.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мінойская цывілізацыя
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Крыта
Катэгорыя·Населеныя пункты Грэцыі
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Крыта