wd wp Пошук:

Мінойцы

Не блытаць з Мінійцы.

Хлопчыкі, якія баксуюць (фрэска з вострава Сантарын)

Мінойцы — народ, які насяляў востраў Крыт у бронзавым веку.

Назва ад імя легендарнага цара Мінаса, прапанавана англійскім археолагам А. Дж. Эвансам.

Мінойцы — першыя цывілізаваныя еўрапейцы, якія характарызаваліся высокім узроўнем развіцця прадукцыйных сіл. Як культурная група мінойцы паявіліся каля 2500 да н.э. і, магчыма, уяўпялі сабой сінтэз імігрантаў з Анатоліі і мясцовага неалітычнага насельніцтва. Каля 2000 да н.э. на Крыце пачаўся працэс урбанізацыі, раслі гарады, будаваліся палацы (Кнос, Малія і Фест). Пашыраўся заморскі гандаль. Пасля 1450 да н.э. мінойцы трапілі пад кангроль Мікенаў (гл. таксама Крыта-мікенская культура).

Тэрмін мінойцы мае строга культурнае значэнне.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Грэцыі
Катэгорыя·Эгейская цывілізацыя
Катэгорыя·Старажытны свет
Катэгорыя·Насельніцтва Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Старажытнае Міжземнамор’е